20.10.2017 / 15:15

Лукашэнка мае намер праверыць добраўпарадкаванне ў двух дзясятках гарадоў у 2018 годзе 5

Пра гэта ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары па ЖКГ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што у 2018 годзе асаблівая ўвага будзе нададзена навядзенню парадку ў населеных пунктах. «Трэба азначыць два-тры дзясяткі такіх гарадоў, каб я мог асабіста паглядзець. І не толькі я, усе мы павінны пабываць там, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Абавязкова трэба добраўпарадкаваць гарады, вёскі. Там жа вы жывяце, вашы людзі і вашыя дзеці».

Ён растлумачыў свае патрабаванні да добраўпарадкавання і, у прыватнасці, высадцы дрэў уздоўж дарог. Паводле яго слоў, гэта неабходна рабіць не столькі для навядзення прыгажосці, хоць і гэта вельмі важна, а для больш рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Напрыклад, за адхонамі і абочынамі даводзіцца ўвесь час глядзець, каб утрымліваць іх у чысціні і парадку, што патрабуе вялікіх выдаткаў.

«Давайце пасадзім там дрэвы — праз пяць гадоў мы забудзем пра тое, што там трэба касіць, — прапанаваў кіраўнік дзяржавы. — І прыгожа, і грошы не трэба марнаваць. Я ўжо не кажу пра тое, што апоўзні, калі добрыя дажджы прайшлі, усё руйнуюць…».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добраўпарадкоўваць тэрыторыі неабходна і для таго, каб краіна мела свой твар. «Чысціня і парадак - пытанне нумар адзін».

0
dalwitz / Адказаць
20.10.2017 / 15:44
То есть ,вырубка деревьев вдоль дорог , это спланированная акция . Вырубали - деньги получали . Сейчас деревьев насадим - денег себе добавим . Коррупция по- белоруски , гоняем из пустого в порожнее за деньги.
0
цырк / Адказаць
20.10.2017 / 16:36
"Цар" ненастаяшчы, ісціну вам гавару! Увесь час дрэвы секлі, і гэта было быццам навядзеннем парадка, а тут раптам усё наадварот трэба рабіць???? Ці гэта ўжо ўзроставае? 
  А ў арміі ўжо навёў парадак, што салдаты вешаюцца, і бацькі ім купляюць па некальку разоў берцы? 
0
Running / Адказаць
20.10.2017 / 17:04
Канешне, парадак i уборка кукурузы у Клецкiм раене - галоуныя турботы прэзiдэнта. Другiх праблемау няма.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру