20.10.2017 / 16:43

Самыя цікавыя ФОТА і ВІДЭА новай штаб-кватэры Apple у выглядзе касмічнага карабля 5

Сёлета галоўны офіс кампаніі Apple пераязджае ў новы комплекс Apple Park, на ўзвядзенне якога было патрачана $5 мільярдаў. Комплекс ужо практычна гатовы: пасаджаны дрэвы, паміж якімі цяпер пракладваюць акуратныя дарожкі, а ў дапаможным будынку — Тэатры імя Стыва Джобса — зусім нядаўна правялі прэзентацыю новых прадуктаў кампаніі.

Пакуль Apple яшчэ не прадставіла новы офіс журналістам, у нас ёсць магчымасць паглядзець на гэты неверагодны па сваіх маштабах і кошце комплекс дзякуючы энтузіастам, якія на працягу ўсяго будаўніцтва назіралі за ім з дапамогай дронаў — беспілотных лятальных апаратаў. Мы выбралі самыя цікавыя здымкі, каб вы маглі самі ацаніць маштабы гэтага грандыёзнага праекта.

Усе дрэвы звонку і ўнутры комплексу былі прывезеныя на будаўнічую пляцоўку ўжо дарослымі. Усяго на тэрыторыі будзе пасаджана 9000 дрэў, у тым ліку абрыкосы, яблыні, слівы і нават вішні.

Адпачыць ад працы супрацоўнікі Apple змогуць, пакатаўшыся на роварах па адпаведных дарожках.

На тэрыторыі комплексу ёсць шмат іншых зонаў адпачынку. На гэтым фота бачныя недабудаваныя тэнісныя корты.

На ўсёй паверхні даху размешчаныя сонечныя батарэі. 100% усяе энергіі Apple Park будзе атрымліваць менавіта ад іх. 

Больш падрабязна разгледзець унікальны комлекс можна на самым свежым відэа, знятым з дрона.

Ілья Параскевіч

0
Веравойша / Адказаць
20.10.2017 / 20:27
Па шалёнай футурыстычнасці нашая Бібліятэка дасць фору гэтай шайбе, хоць і пабудавана больш за 10 гадоў таму
0
ЯНКА / Адказаць
21.10.2017 / 03:46
🌟 КУДЫ ПАЛЯЦІЦЬ "ЯБЛЫК"? 👽 Параскевіч, шаноўны, дзе Вы бачалі гэткі касьмічны карабель? Нават НЛА й тыя, Вы ж падымеце нос у неба, не дзіравыя! 🇨🇳 Навогул будына не зьдзівіла. Падобнае кітайцы маглі ўзьвесьці й тышчу год таму -- узгадайма іхнюю сьценку. Вось каб "надкусаныя" вывелі сваю вытворчасьць з камуністычнага Кітаю, дзе патлумленьні значна горшыя, чыў у брэжнеўскім саўцэ, -- вацета было б захапляльна! А то збудаваць кола з п'яна натырканымі дрэвамі -- што тутака крутога, акрамя формы? Іншаплянэтцы крыва ўсьміхаюцца... 🇺🇸
1
ЯНКА / Адказаць
21.10.2017 / 04:35
🌟 КУДЫ ПАЛЯЦІЦЬ "ЯБЛЫК"? 👽 Параскевіч, шаноўны, дзе Вы бачалі гэткі касьмічны карабель? Нават НЛА й тыя, Вы ж падымеце нос у неба, не дзіравыя! 🇨🇳 Навогул будына не зьдзівіла. Падобнае кітайцы маглі ўзьвесьці й тышчу год таму -- узгадайма іхнюю сьценку. Вось каб "надкусаныя" вывелі сваю вытворчасьць з камуністычнага Кітаю, дзе патлумленьні значна горшыя, чым у брэжнеўскім саўцэ, -- вацета было б захапляльна! А то збудаваць кола з п'яна натырканымі дрэвамі -- што тутака крутога, акрамя формы? Іншаплянэтцы крыва ўсьміхаюцца... 🇺🇸
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру