Чытайце таксама: У Нямеччыне па невядомых прычынах знікла 80% усіх насякомых
«Нізкая біямаса насякомых з'яўляецца ўніверсальным і вельмі трывожным паказчыкам таго, што адбываецца нешта нядобрае. Калі ў экалагічнай пірамідзе пачынае выпадаць адно з ніжэйшых звёнаў, то пачне сыпацца ўсё, што знаходзіцца вышэй. Пачнецца разбалансіроўка прыродных экасістэм, і наступствы могуць быць вельмі розныя. Напрыклад, зніжэнне ўраджайнасці раслін, якія патрабуюць апылення казуркамі», — сказаў Крэвер.
Але, папярэджвае навуковец неабходныя далейшыя і больш глыбокія даследаванні: ці ўсе віды зніклі раўнамерна, або толькі нейкая група. Таксама вельмі важна разабрацца ў прычынах вымірання.
Сусветны фонд (дзікай) прыроды (World Wide Fund for Nature) — міжнародная грамадская арганізацыя, якая працуе ў сферах, якія тычацца захавання, даследавання і аднаўлення навакольнага асяроддзя. Гэта найбуйнейшая ў свеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі прыхільнікаў ва ўсім свеце, якая працуе ў больш чым 100 краінах і падтрымлівае каля 1300 прыродаахоўных праектаў ва ўсім свеце.