20.10.2017 / 17:16

Музею гісторыі Магілёва падарылі ўнікальны медальён 11 стагоддзя ФОТА 4

Музей гісторыі Магілёва атрымаў каштоўны падарунак: старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі Валерый Казакоў перадаў установе артэфакты, якія папярэдне датуюцца 11 стагоддзем. Пра гэта паведамляецца на старонцы ўстановы ў фэйсбуку.

Знойдзеныя артэфакты. Фота: facebook.com/ratusha.mogilev

Артэфакты былі знойдзеныя на прыватным участку ў цэнтры горада падчас гаспадарчых работ.

Па словах супрацоўнікаў музея, сярод артэфактаў вылучаецца медальён. На адным баку намаляваны герб «Трызубец». На другім, магчыма, знаходзіцца партрэт князя Уладзіміра, «хрысціцеля Русі», мужа полацкай князёўны Рагнеды.

Фото: facebook.com/ratusha.mogilev

Супрацоўнікі музея толькі пачалі вывучаць знаходкі, таму абяцаюць распавесці ўсе падрабязнасці пазней.

Герб «Трызубец»

Магчыма, гэта выява князя Уладзіміра Святаславіча

3
андрусь / Адказаць
20.10.2017 / 19:58
чым более такіх рэчаў будзе існаваць у Беларускіх музеях, тым более духоўна магутнымі будзе наша нацыя і краіна!
1
Генэрал Голад / Адказаць
20.10.2017 / 23:04
Дзе знойдзены скарб: у якой краіне, у якім горадзе? Якім бокам тут Казакоў? нічога не зразумеў... 
0
Ахрэм / Адказаць
21.10.2017 / 01:10
Нецікава. Дзе вывезеныя каштоўнасці часоў ВКЛ і да-хрысціянства ? Няма ? Ці не хочаце аддаваць, каб не парушчыць вынікі працы ідэалагічнай прапаганды ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру