Невядомы мужчына учора ўвечары падпаліў сябе перад будынкам Палаца культуры і навукі ў Варшаве. На месца здарэння прыехалі пажарныя і хуткая дапамога, якая ў крытычным стане забрала мужчыну ў бальніцу, паведамляе Радыё Польшча.
twitter/lublin112
Як паведамляюць СМІ, праз самападпал мужчына выказаў пратэст супраць кіруючай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» і яе лідара Яраслава Качыньскага.
Перад тым, як падпаліць, мужчына абліў сябе гаручай вадкасцю. Акрамя таго, ён пакінуў ліст, які заклікаў распаўсюджваць.
Сярод іншага, у лісце напісана, што яго кроў на руках прадстаўнікоў кіруючай партыі. У спісе, супраць чаго пратэстуе мужчына, аказалася абмежаванне грамадзянскіх правоў і свабод, парушэнне прынцыпаў дэмакратыі, невыкананне Канстытуцыі, знішчэнне прыроды і высечка лясоў у Белавежскай пушчы, заняцце ўсіх магчымых пасад людзьмі кіруючай партыі, варожае стаўленне да меншасцяў, у тым ліку да імігрантаў і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці і іншыя.