Расія не падпіша дамову аб поўнай забароне ядзернай зброі. Такую заяву зрабіў кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў, які ўзяў удзел у маскоўскай канферэнцыі, прысвечанай нераспаўсюджванню ядзернай зброі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па словах міністра замежных спраў Расіі, з пункту гледжання глабальнай бяспекі было б немэтазгодна ігнараваць існуючыя ваенныя тэхналогіі.

«Мы не можам ігнараваць тыя дасягненні ваеннай думкі, ваеннай прамысловасці, якія былі дасягнутыя ўжо пасля таго, як Дамова аб нераспаўсюджванні ўступіла у сілу. Было б абсалютна безадказна ігнараваць сучасныя сродкі вядзення вайны», — сказаў Сяргей Лаўроў.

Кіраўнік МЗС РФ таксама падвергнуў крытыцы ідэю поўнай забароны на ядзерную зброю, бо, па яго думку, яна шкодзіць сусветнай бяспецы і стабільнасці.

Дамова аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі была прынятая Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у ліпені 2017 года. У верасні некаторыя дзяржавы-члены ААН падпісалі гэты дакумент. Аднак яго цалкам праігнаравалі такія ядзерныя дзяржавы, як ЗША, Францыя, Расія і Вялікабрытанія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0