20.10.2017 / 18:51

У Ірландыі пасля шторму на пляжы знайшлі парэшткі старажытнага чалавека 3

Жыхары графства Уэксфард, шпацыруючы па пляжы пасля шторму «Афелія», які бушаваў у пачатку тыдня па ўсёй Ірландыі, выявілі фрагменты чалавечага шкілета. Пра гэтую знаходку паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Irish Times.

Мясцовыя антраполагі, прааналізаваўшы знаходку на месцы, заявілі, што яны адносяцца да перыяду жалезнага веку: 5 стагоддзе да н. э. — 4 стагоддзе н. э. Паліцыя ачапіла ўчастак пляжу Форларн пойнт, дзе група экспертаў працягвае пошукі фрагментаў. Аб тым, якая частка шкілета знойдзеная, не паведамляецца. Усе знойдзеныя фрагменты будуць дастаўленыя ў Нацыянальны музей Ірландыі для далейшай экспертызы, удакладняецца ў публікацыі.

Жалезны век — адзін з найменш даследаваных перыядаў старажытнай ірландскай гісторыі, паведамляе выданне. Падобная знаходка — вялікая рэдкасць яшчэ і таму, што ў той перыяд плямёны, якія засялялі Ірландыю, крэміравалі нябожчыкаў. Гаворка ідзе аб першых кельтах, якія прыбывалі з кантынентальнай Еўропы і распачалі засяленне брытанскіх выспаў.

Раён Форларн пойнт вядомы археолагам як месца буйных паселішчаў чалавека жалезнага стагоддзя, разам з дагістарычнымі стаянкамі ў Нава Форт (графства Арма, Паўночная Ірландыя), Дун Эйлін (графства Кілдар) і Кроган (графства Роскаман).

6
Дональд Даг / Адказаць
20.10.2017 / 19:16
Хлусня
1
Гость / Адказаць
21.10.2017 / 16:38
И зачем древний человек полез купаться в шторм ???
0
алесь / Адказаць
23.10.2017 / 23:47
Гость,чтоб ты спросил
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру