20.10.2017 / 20:43

У мінскім метро пры даглядзе ў хлопца знайшлі патрон 8

Днямі крымінальная справа была распачатая ў дачыненні да 27-гадовага непрацуючага жыхара Валожынскага раёна Мінскай вобласці, у якога ў сталічным метро быў канфіскаваны патрон, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

19 жніўня 2017 года ў 21.30 на станцыі метро «Уручча» быў затрыманы грамадзянін, у якога ў ходзе надгляду ручной паклажы знойдзены і канфіскаваны патрон калібра 7,62х54мм.

У выніку экспертызы было ўстаноўлена, што вінтовачны патрон 7,62х54R выраблены завадскім спосабам, снараджаны куляй са свінцовым стрыжнем і з'яўляецца боепрыпасам да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі, а таксама прыдатны для стральбы.

У дачыненні да хлопца была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 295 КК РБ («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»). Адказнасць за іх дастаткова суровая: да 12 гадоў пазбаўлення свабоды з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі.

Праваахоўнікі нагадваюць, што асоба, якая добраахвотна здала зброю і боепрыпасы, якія захоўваюцца незаконна, органам унутраных спраў, ад крымінальнай адказнасці вызваляецца, акрамя выпадкаў збыту.

nn.by

0
Казік / Адказаць
20.10.2017 / 21:18
12 год? Абы тэрміны накруціць, а ў чым сэнс ніхтот не ведае. Ці не большасць хлопцаў дакампутарнай эпохі так ці інакш гулялі з патронамі
1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-ту / Адказаць
20.10.2017 / 22:00
Гы-гы , знайшлi патрон , а сумку з дваццацю кг. «кiсы» не зауважылi. «Крутая праца»
0
Пан Алесь з Жухавіч / Адказаць
20.10.2017 / 22:08
Нізашто хлопцу лёс калечаць.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру