15.09.2008 / 17:52

Літва перайшла да прафэсійнага войска 6

Міністар абароны Літвы Юозас Олекас падпісаў сёньня загад аб прыпыненьні прызыву на абавязковую вайсковую службу. 15 верасьня набыў моц адпаведны закон.

Міністар абароны Літвы Юозас Олекас падпісаў сёньня загад аб прыпыненьні прызыву на абавязковую вайсковую службу. 15 верасьня набыў моц адпаведны закон.

Ад сёньняшняга дня літоўская Служба ўпраўленьня вайсковым прызывам будзе прызываць толькі на прафэсійную вайсковую службу, да 2009 году Літва мае цалкам перайсьці да прафэсійнага войска.
Сёлета літоўскае войска зладзіла апошні абавязковы прызыў, адначасова зь якім адбываўся набор жадаючых служыць на прафэсійнай аснове. Апошнія прызыўнікі будуць дэмабілізаваныя 1 ліпеня 2009 году.

У Польшчы пераход да прафэсійнага войска заплянаваны на 1 студзеня 2010 году.

Паводле БЕЛТА

0
vilnia / Адказаць
15.09.2008 / 22:25
Спадарства, сорамна прозьвішчы літоўцаў перадзіраць з расейскіх перакладаў. Не Алекас літоўскі міністар абароны, а Олякас (Juozas Olekas)
0
Стась / Адказаць
16.09.2008 / 00:17
Літва ў памяці ды сэрцы, а на сучасных мапах і за станцыяй Гудагай - ЛЕТУВА! Можа хопіць усіх блытаць?
0
Krajowy patryjota / Адказаць
16.09.2008 / 10:38
Prapanuju pierakladac prozwiszczy na naszu mowu: Jazep Wolek, albo Jozef Olek. Usio adno u dokumentach WKL jon tak by i pisany byu,
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру