20.10.2017 / 22:09

БАТЭ аштрафаваны на 5 тысяч еўра за заўзятара, які выбег на поле ў матчы з «Арсеналам» 17

Фота Максіма Пушкіна

БАТЭ панясе пакаранне за забег заўзятара на поле падчас матча групавога раўнду Лігі Еўропы з «Арсеналам» 28 верасня. Клуб аштрафаваны на 5 тысяч еўра.

У канцы першага тайма на поле выбег заўзятар Аляксандр Вянгерскі, у руках якога быў бел-чырвона-белы сцяг. Фаната затрымалі, суд прыгаварыў яго да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту.

Раней клуб, папярэджваючы пра санкцыі за парушэнні парадку заўзятарамі, паведамляў пра тое, што аплата штрафу можа быць ускладзена на самога парушальніка.

37
аёй-аёй / Адказаць
20.10.2017 / 22:56
Вот пусть БАТЭ теперь и разбирается с этим Безбашенным Фаном, сокращенно - БФ. А то тут некоторые заходились в истериках и визгах патриотизма.
3
гыгыгы / Адказаць
20.10.2017 / 22:57
Мо скинуцца им па баксу? Няхай апубликуюць куды.
10
Гопник / Адказаць
20.10.2017 / 23:01
Если б выбежал кто с колорадской символикой дали б граф больше
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру