Сёння раніцай стала вядома пра затрыманне ў Маладзечне прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Алеся Абрамовіча, які збіраўся ў Мінск на акцыю, анансаваную Мікалаем Статкевічам.
Супрацоўнікі міліцыі паведамілі яму, што актывіст пераходзіў вуліцу ў неўстаноўленым месцы і адвезлі яго ў Маладзечанскі псіханеўралагічны дыспансер з мэтай праверкі на прадмет алкагольнага ап’янення, паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы.