Статкевіч і 200 дэманстрантаў прайшлі па праспекце Незалежнасці «Маршам абураных беларусаў 2.0» ФОТА, ВІДЭА
Былы палітвязень і экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч 21 кастрычніка праводзіць вулічную акцыю пратэсту «Марш абураных беларусаў 2.0».

Палітык заклікае людзей прыйсці а 14:00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.
Сярод тых пытанняў, якія плануецца разгледзець на плошчы: дэкрэт аб «дармаедах», павышэнне заробкаў і пенсій, а таксама смерці навабранцаў у войску. Апошні пункт стаў актуальны пасля трагічнай гібелі ў вайсковай часці ў Печах прызыўніка Аляксандра Коржыча.
Напярэдадні акцыі многія лідары вулічных пратэстаў былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі: Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, завочна асуджаны Вячаслаў Сіўчык.
Папярэднюю акцыю пратэсту Статкевіч праводзіў 8 верасня — у Дзень беларускай вайсковай славы, — тады на яе сабралася каля трохсот чалавек. Людзі прайшлі шэсцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Якуба Коласа. У той раз удзельнікі пратэставалі супраць вучэнняў «Захад-2017».
Каментары