21.10.2017 / 15:31

Концерт к 500-летию Реформации «День Лютера» в филармонии — 31 октября

31 кастрычніка 2017. Пачатак у 19-00

Беларуская дзяржаўная філармонія. Вялікая канцэртная зала.

У супрацоўніцтве з Інстытутам імя ГЁТЭ ў Мінску

Да 500-годдзя РЭФАРМАЦЫІ

Да 500-годдзя БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ і КНІГАДРУКАВАННЯ

 «Дзень Лютэра»

Дзяржаўны Камерны Хор РБ

мастацкі кіраўнік і дырыжор — засл. арт. Беларусі Наталля МІХАЙЛАВА

Сімфанічны аркестр «Capella Academia»

Ансамбль салістаў «ВЫТОКІ»

аўтар праекта і дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей ФРАЛОЎ

Салісты: лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Наталля АКІНІНА (мэца-сапрана)

Ілля СІЛЬЧУКОЎ (барытон)

Юрый ГАБРУСЬ (арган)

У праграме: «РЭФАРМАЦКАЯ СІМФОНІЯ» Ф. Мендэльсона-Бартольдзі (Прэм’ера ў Беларусі); «ГУСІЦКАЯ УВЕРТУРА» А. Дворжака, харалы эпохі Рэнесанса — М. Лютэра, Ц. Базыліка, Л. Буржуа, М. Гамулкі, Я.П. Свелінка; шэдэўры і Барока і Рамантызма — І.С. Баха, І. Брамса, Дз. Букстэхудэ, Я. Галлуса, Г.Ф. Гендэля, О. Ольсана;

сусветныя прэм’еры архіўных знаходак: у т.л. Фрагментаў з ЛЮБЧАНСКАГА КАНЦЫЯНАЛА (XVI— XVII ст.).

Унікальная канцэртная праграма будзе прадстаўлена ў галоўнай канцэртнай зале Беларусі непасрэдна ў Дзень славутай Даты — у 500-годдзе пачатку Лютэраўскай, Нямецкай і шырокай еўрапейскай Рэфармацыі, калі вялікі багаслоў і рэфарматар Царквы Марцін Лютэр распачаў свой чын, абвясцішы свае славутыя 95 Тэзісаў. Гэта фенаменальная дата для Германіі цудоўным чынам сінхронна даце Беларусі — 500-годдзю беларускай Бібліі Скарыны і айчыннага кнігадруку.

З гэтай нагоды выдатны харавы калектыў — Дзяржаўны Камерны хор Беларусі (маст.кір. і дырыжор засл. арт. Беларусі Наталля Міхайлава) аб’яднае намаганні з Сімфанічным аркестрам «Capella Academia», які аб’ядноўвае лепшых маладых выканаўцаў з вядучых музычных калектываў Беларусі. У праграме возьмуць удзел лепшыя салісты-інструменталісты ў складзе Ансамбля «ВЫТОКІ» і зоркі беларускай оперы: Наталля Акініна (мэца-сапрана) і Ілля Сільчукоў (барытон). Аўтар праекта і дырыжор — лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў.

Музыканты падораць мінскай публіцы музычныя шэдэўры XVI — XIX ст., многія з якіх прагучаць у Беларусі ўпершыню. Так, прэм’ерамі будуць архіўныя фрагменты «ЛЮБЧАНСКАГА КАНЦЫЯНАЛА» (беларускага друкаванага сшытка XVI— XVII ст., адзін з самых ранніх нотадрукаў на ўсходзе Еўропы). Шэдэўры Рамантызма — «ГУСІЦКАЯ УВЕРТУРА» Антаніна ДВОРЖАКА і «РЭФАРМАЦКАЯ СІМФОНІЯ» Фелікса МЕНДЭЛЬСОНА-БАРТОЛЬДЗІ — таксама ПРЭМ’ЕРЫ ў БЕЛАРУСІ! Акрамя таго канцэрт упрыгожаць харалы эпохі Рэнесанса — М. Лютэра, Ц. Базыліка, Л. Буржуа, М. Гамулкі, Я.П. Свелінка; шэдэўры і Барока і Рамантызма — І.С. Баха, І. Брамса, Дз. Букстэхудэ, Я. Галлуса, Г.Ф. Гендэля, О. Ольсана.

Падчас антракту ў файе Філармоніі публіка зможа пабачыць копію таго друкарскага станка, які ужывалі і Лютэр і Скарына ў сваёй асветніцкай дзейнасці. Выстава Саюза мастакоў тут прадставіць цудоўныя тэматычныя жывапісыя і графічныя работы на тэму 500-годдзя, а персанажы ў рэнесансных строях дапоўняць адчуванне поўнага перанясення ў Залаты Век, як назвалі XVI ст. гісторыкі.

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера