фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Пасля акцыі «Марш абураных беларусаў 2.0», якая прайшла сёння ў Мінску, супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Арцём Чарняк. Пра затрыманне паведаміла актывіста Юля Сцяпанава.

Таксама затрыманая і актывістка-рэжысёр Вольга Нікалайчык. паведамляюць праваабаронцы-вясноўцы. 

Нагадаем, да гэтага прайшлі прэвентыўныя затрыманні ў рэгіёнах. У Маладзечне быў затрыманы кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксандр Абрамовіч, а таксама сябра партыі АГП Генадзь Фарыно.

А ў Баранавічах затрымалі прафсаюзнага актывіста Рыгора Грыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?