21.10.2017 / 21:45

Кіраўнік парламента Каталоніі назвала дзеянні Мадрыда пераваротам 12

Toni Albir / EFE

Кіраўнік парламента Каталоніі Кармэ Фаркадэл назвала дзеянні ўрада Іспаніі, якое вырашыла ўвесці ў дзеянне 155-ы артыкул канстытуцыі каралеўства, спробай дзяржаўнага перавароту, піша Бі-бі-сі.

Па словах Фаркадэл, яна мае намер абараняць свае паўнамоцтвы і паўнамоцтвы 135 дэпутатаў заканадаўчага органа аўтаноміі, і «не дазволіць Рахою зрабіць так, каб гэты парламент перастаў быць дэмакратычным».

«Гэта аўтарытарны пераварот унутры дзяржавы-члена Еўрапейскага саюза», — сказала яна.

У суботу ў Барселоне адбылася акцыя пратэсту прыхільнікаў незалежнасці, у якой, па дадзеных каталонскай паліцыі, прынялі ўдзел каля 450 тысяч чалавек.

8
задаволены / Адказаць
21.10.2017 / 21:59
Трэба каталенцам хутчэй ствараць каталенскую гвардыюі абараняць незалежнасць ад сучасных прыхільнікаў фашыста Франка
17
Кароль Гiшпанii Фердынанд VIII / Адказаць
21.10.2017 / 22:32
Пераворат у яе у мазгах
3
Букет сушеных ромашек / Адказаць
21.10.2017 / 22:32
Рахой урезал то, что дал им Сапатера - деньги. Рахой деньги не отдаст - это часть его предвыборных обяцанок. Но надо отдать должную оценку организаторам. Используя масштаб белорусских школьных оценок, им надо ставить ТРИДЦАТКИ!!!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру