21.10.2017 / 21:48

На выбарах у Чэхіі перамог мясцовы Трамп 24

Андрэй Бабіш цалуе калегу па партыі пасля весткі пра перамогу. Фота Міхала Ружычкі, MARFA.

На выбарах у Чэхіі перамагла партыя мільярдэра Андрэя Бабіша ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян»).

За яе прагаласавала 30% грамадзян.

Другое месца заняла правацэнтрысцкая, кансерватыўная Грамадзянская дэмакратычная партыя, але яна сабрала толькі 11%.

Звяртае ўвагу, што амаль столькі ж атрымала прыкольная Партыя піратаў і ультраправая «Свабода і прамая дэмакратыя» на чале якой стаіць чэшскі японец Томіа Акамура.

У парлямэнт прайшла рэкордная колькасць партый — дзевяць.

Зусім мала галасоў сабралі традыцыйныя партыі. Сацыял-дэмакраты атрымалі толькі 7%, камуністы — толькі 8%, а лібералы з Топ-09 — 5%.

Сама фігура Бабіша выклікае крытыку многіх чэхаў як на правым, так і на ліберальным флангах. Яны абвінавачваюць Бабіша ў папулізме і імкненні сканцэнтраваць уладу ў адных руках. Акрамя таго, супраць яго нядаўна была распачатая крымінальная справа па абвінавачванні ў фінансавых махінацыях.

ANO Бабіша удзельнічала і ў папярэднім урадзе, але ў якасці меншага партнёра. Вялікіх змен у палітыцы Чэхіі не чакаецца.

Сяргей Гезгала

13
да-с / Адказаць
21.10.2017 / 22:43
Мало Чехии одного идиота во власти, так будет ему дополнение на другой стороне медали. Два популиста на одну маленькую страну - будет нескучно. Но вот весело чехам точно не будет. Бачыли вочы, што куповали, как говорят украинцы.
1
Ахрэм / Адказаць
21.10.2017 / 22:50
- Мясніковіч, табе нравіцца Бабіш ? - Сматра какая. (анякдот)
9
Гавел / Адказаць
21.10.2017 / 22:55
Путенский казачек
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру