22.10.2017 / 08:35

Пучдэмон назваў дзеянні Мадрыда найгоршымі з часоў дыктатуры Франка 13

Насельніцтва Каталоніі не прымае рашэнне ўрада Іспаніі прыпыніць аўтаномію і распусціць улады рэгіёна. Пра гэта заявіў кіраўнік урада Каталоніі Карлес Пучдэмон, перадае Reuters.

У сваім тэлезвароце ў суботу ўвечары, 21 кастрычніка, ён назваў рашэнне Мадрыда распусціць улады рэгіёну незаконным і заявіў, што гэта «найгоршай атакай на інстытуты і жыхароў Каталоніі з часоў ваеннай дыктатуры Франсіска Франка».

Лідар Каталоніі заклікаў рэгіянальны парламент выступіць супраць падобных планаў Мадрыда. «Я прашу парламент сабрацца на пленарнае пасяджэнне, падчас якога мы зможам абмеркаваць спробу ліквідаваць наш урад і нашу дэмакратыю і выпрацаваць далейшыя дзеянні», - сказаў Пучдэмон.

20
ага / Адказаць
22.10.2017 / 09:47
"...мы зможам абмеркаваць спробу ліквідаваць наш урад і нашу дэмакратыю і выпрацаваць далейшыя дзеянні", - сказў нехта.
 
І гэта ўсё, што можа сказаць пасьля паразы палымяны пучдэмон?! Куды падзеўся ягоны позірк пераможцы? А колькі было ляманту і спадзеваў, што вось зараз... Зараз будзе суд, пучдэмоны. А вы на што разлічвалі? "Наш урад і наша дэмакратыя" існавалі выключна з ласкі Мадрыда, але ж на нахабства, колькі б яно ні цягнулася, павінен быць адказ. І вы яго справакавалі і атрымалі. А цяпер хадзіце "шчыльнымі радамі"...
22
Адам Чумак / Адказаць
22.10.2017 / 09:48
iзноу абмяркоуваць. Урад Iспанii прыняу адзiна правiльнае для яго рашэнне: разагнаць гэтых каталонскiх балбатуноу. Калi некалькi гадоу кажаш А, то набярыся мужнасцi сказаць нарэшце Б
7
Кухмістр Верашчака / Адказаць
22.10.2017 / 10:12
новая старонка ў гісторыі Эўразьвязаўскай дэмакратыі: увядзенне прамога праўлення ў 7-мілённым рэгіёне.

Увесь трэйці сэйктар з блакнотамі запісаўся ў чаргу на тлумачальныя тэарэтычныя семінары.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру