22.10.2017 / 08:42

Сямашка: Каб энергетыкі не працавалі ў мінус, за ацяпленне трэба плаціць у 6 разоў больш 92

Паводле падлікаў, якія агучыў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, беларусы плацяць за ацяпленне толькі 16,8% ад сабекошту. Каб выйсці энергетыкам на нулявую рэнтабельнасць, тарыф неабходна павысіць у 6 разоў, піша БелТА.

«Хто вытрымае гэта, калі ў адзін момант падняць так тарыф? Менавіта на гэты момант звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і паставіў нам задачу рабіць гэта паэтапна, гэта значыць па меры росту заробку, росту памеру пенсій і г.д. Над вырашэннем гэтай задачы мы і будзе цяпер працаваць», — сказаў Сямашка.

Пакуль энергетыкі кампенсуюць выдаткі за кошт перакрыжаванага субсідавання — для прадпрыемстваў ацяпленне значна даражэйшае, чым для насельніцтва.

1
mix / Адказаць
22.10.2017 / 08:49
В прошлом сезоне с его слов платили 80%
1
Пытаньнечка / Адказаць
22.10.2017 / 08:51
А зарплату насельніцтву ты колькі % плаціш ад рэальнай? Ад "сабекошту".
1
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
22.10.2017 / 08:52
Пакуль паўночныя суседзі ўцяплялі дамы, у нас 20 гадоў палілі марна газ.
Паказаць усе каментары/ 92 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру