22.10.2017 / 11:14

Стаў вядомы дзень правядзення ў Мінску традыцыйнага шэсця ў Курапаты 20

Дзяды ў 2016 г., фота Сяргея Гудзіліна

Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам на правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю) традыцыйнага шэсця мітынга ў Курапатах, прысвечаных Дню памяці продкаў «Дзяды», паведамляе сайт pieramoha.org.

Шэсце пачнецца ад Гадзіннікавага завода (станцыя метро «Парк Чалюскінцаў»), пройдзе праспектам Незалежнасці, іншымі вуліцамі да ўрочышча, дзе сталіністы расстралялі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек

«Дзяды» адзначаюцца 2 лістапада. Некалькі ў Беларусі гэты быў выходны дзень, але за часамі Лукашэнкі яго адмянілі. Таму традыцыйнае шэсце ў Курапаты калі 2 лістапада не выпадала на нядзелю, ладзілася раней (летась 30 кастрычніка).

Звычайна збор удзельнікаў праходзіць ад 10:30 да 11:30 ля Гадзіннікавага завода, потым пачынаецца шэсце.

Таксама варта памятаць, што 29-30 кастрычніка споўніцца 80 гадоў яшчэ адной чорнай даце ў нашай гісторыі:

У 1937 г. у гэтыя дні ў Мінску, у сутарэннях мінскай «амерыканкі» былі расстраляныя больш за сотню пісьменнікаў, дзеячаў культуры, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у тым ліку Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Валер Маракоў.

0
Тамара / Адказаць
22.10.2017 / 12:01
Добра !
0
Люстэрка / Адказаць
22.10.2017 / 12:07
Алесь Дудар забіты НКВД падчас трэцяга арышту, праз год катаванняў, за два месяцы да 33-годдзя, узроста Хрыста. Асабістая справа № 10861 хаваецца ад грамадзкасці ў архіве КДБ ужо амаль 90 гадоў. Нашчадкі катаў і забойцаў Алеся Дудара баяцца, што стануць вядомыя прозвішчы іх дзядоў, якія ваявалі з уласным народам. І сёння працягваюць справы сваіх дзядоў. Учора ізноў арыштаваныя і кінутыя у турму МВД-НКВД-КГБ беларусы, якія выступілі супраць рабаванняў, здзекаў і забойстваў.
0
Люстэрка / Адказаць
22.10.2017 / 12:13
Пасеклі наш Край Пасеклі Край наш папалам, Каб панскай вытаргаваць ласкі. Вось гэта - вам, а гэта - нам, Няма сумлення ў душах рабскіх. І цягнем мы на новы строй Старую песню і чужую: Цыгане шумнаю талпой Па Бесарабіі качуюць... За ўсходнім дэспатам-царком Мы бегаем на задніх лапах, Нью-Ёрку грозім кулаком І Чэмберлена лаем трапна. Засыплем шапкамі яго, Ура, ура - патопім ў соплях. А нас тым часам з году ў год Тут прадаюць ўраздроб і оптам. Мы не шкадуем мазалёў. Мы за чужых праклёны роім, Але без торгу і без слоў Мы аддаем сваіх герояў. Не смеем нават гаварыць І думаць без крамлёўскай візы, Без нас ўсё робяць махляры Ды міжнародныя падлізы. Распаўся б камень ад жальбы Калі б ён знаў, як торг над намі Вядуць маскоўскія рабы З велікапольскімі панамі. О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні Такі разлом, туга такая! І баюць байкі баюны Северо-Западного края... Плююць на сонца і на дзень. О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты? Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець, Нашчадкам мураўёўскім гэтым... Але яшчэ глушыце кроў. Гарыць душа і час настане, Калі з-за поля, з-за бароў Па-беларуску сонца гляне. Тады мы ў шэрагах сваіх, Быць можа, шмат каго не ўбачым. З тугою ў сэрцы ўспомнім іх, Але ніколі не заплачам. А дзень чырвоны зацвіце, І мы гукнем яму: «Дабрыдзень». І са шчытом ці на шчыце Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем. Алесь Дудар, 1928 (Гэта верш, за які яго арыштавалі першы раз у 1929 годзе.)
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру