22.10.2017 / 12:29

Мэрам Тбілісі стаў экс-футбаліст «Мілана» 8

AFP

Кандыдат ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» Каха Каладзэ абраны мэрам Тбілісі, паведамляюць Навіны Грузіі.

Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК Грузіі, Каладзэ перамог на выбарах з вынікам 51,06% галасоў. Незалежны кандыдат Алека Элісашвілі стаў другім, набраўшы 17,46%.

Да абавязкаў Каладзэ прыступіць раней за 12 лістапада.

Каха (Кахабер) Каладзэ — адзін з самых вядомых грузінскіх футбалістаў. Выступаў за «Дынама» Тбілісі, «Дынама» Кіеў, у «Мілане» гуляў з 2001 па 2010 гады. Гуляў у «Джэноа».

З завяршэннем футбольнай кар'еры заняўся палітыкай і ўступіў у шэрагі апазіцыйнага на той час руху «Грузінская мара», заснаванага мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі. Займаў пасады віцэ-прэм'ера і міністра энергетыкі Грузіі.

8
Krum / Адказаць
22.10.2017 / 12:32
Хутка раскручаныя футбалісты, тэнісісты ды порназоркі пачнуць кіраваць усюды Штосьці няўлоўнае мне падказвае, што вынік у іх будзе такі самы, як у лубянскіх або шклоўскіх...
3
шаб / Адказаць
22.10.2017 / 13:06
Krum, однако тому же Каладзе не нужно воровать на посту мэра, чтобы обеспечить себе безбедную старость на берегу Лазурного моря, чего нельзя сказать о крепких хозяйственниках, оказавшихся в должности председателя горисполкома.
0
бульбон / Адказаць
22.10.2017 / 14:29
Галоўнае тое, што гэта выбарная пасада.
Таму пажадаем яму спраўдзіць чаканні жыхароў горада!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру