Улады Іспаніі не маюць намеру арыштоўваць кіраўніка Каталоніі Карлеса Пучдэмона. Пра гэта заявіў у нядзелю ў інтэрв'ю Бі-бі-сі кіраўнік МЗС Іспаніі Альфонса Дасціс Кеседа, адказваючы на пытанне вядучага пра канкрэтныя дзеянні Мадрыда ў дачыненні да кіраўніка Каталоніі.

«Мы не збіраемся нікога арыштоўваць, і, між іншым, мы не збіраемся прыпыняць самакіраванне аўтаноміі. Насамрэч гэта яны [ўлады Каталоніі] з'яўляюцца тымі, хто ігнаруе нормы і правілы кіравання каталонскай аўтаноміяй», — праінфармаваў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства.

«Што нам даводзіцца рабіць — гэта аднаўляць законны парадак, аднаўляць канстытуцыю, але таксама і каталонскія законы», - дадаў ён.

Па словах Кеседа, усе дзеянні Мадрыда ў Каталоніі ажыццяўляюцца «у поўнай адпаведнасці з канстытуцыяй» Іспаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0