AP

AP

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) адмяніла прызначэнне кіраўніка Зімбабвэ Роберта Мугабэ паслом добрай волі. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэесус.

«На працягу некалькіх дзён я разважаў пра маё прызначэнне прэзідэнта Зімбабвэ Роберта Мугабэ паслом добрай волі ў Афрыцы па неінфекцыйных захворваннях. У выніку я вырашыў адмяніць прызначэнне», — напісаў Адханам.

Паводле яго слоў, ён уважліва прыслухаўся да крытыкі ў дачыненні да абранага кандыдата. Адханам таксама падзякаваў усім, хто выказаўся па гэтым пытанні.

У прыватнасці рашэнне аб прызначэнні крытыкавалі групы, якія займаюцца развіццём аховы здароўя і абаронай правоў чалавека. Яны казалі, што пры Мугабэ сістэма аховы здароўя Зімбабвэ была разбурана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0