Мінгарвыканкам забараніў правядзенне 29 кастрычніка пікета каля Міністэрства абароны наконт сітуацыі ў беларускім войску, у тым ліку дзедаўшчыны і смерцяў вайскоўцаў.

Адпаведны адказ атрымаў намеснік старшыні Сацыяльна-хрысціянскага руху Максім Гацак, піша bchd.info.

«Адмова была чаканай. Афіцыйная прычына — недазволенае месца правядзенне. Але іншага месца для пікету супраць дзедаўшчыны як побач з Мінабароны і быць не можа. Тым больш, што ўлады неаднаразова забаранялі акцыі па гучных справах нават у дазволеных месцах», — мяркуе М.Гацак.

Заяўка на пікет была пададзеная 13 кастрычніка. У гэты ж дзень прадстаўнікі кіраўніцтва Сацыяльна-хрысціянскага руху і БХД перадалі ў Мінабароны зварот, у тым ліку з заклікам расследаваць сітуацыю з загадкавымі смерцямі ў войску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0