23.10.2017 / 13:58

З Харватыі экстрадзіраваны беларус, які нібыта зарабіў на нелегальным будаўніцтве $1 мільён 1

Супрацоўнікамі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі і ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС 19 кастрычніка экстрадзіраваны з Харватыі беларускі грамадзянін, паведамляе прэс-служба МУС.

У міжнародным вышуку ён знаходзіўся з 2016 года па ініцыятыве органаў фінансавых расследаванняў і быў затрыманы ў жніўні 2017 пры перасячэнні харвацкай мяжы.

Як распавёў начальнік НЦБ Інтэрпала Аляксандр Пятран, мужчына абвінавачваецца ў ажыццяўленні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы будаўніцтва. Свой бізнэс фігурант вёў без адпаведнай рэгістрацыі, у выніку чаго нелегальна атрымаў даход у памеры каля $1 мільён. Яму можа пагражаць пазбаўленне волі тэрмінам да 5 гадоў.

Ад пачатку года гэта 11-я экстрадыцыя ў Беларусь.

0
NavuchencaBK / Адказаць
26.10.2017 / 01:03
А ўся ягоная віна, што не атрымаўшы пашпарта серыіі РР, які меў бы дазволіць яму не быць падаткавым рэрыдэнтам эрбэ і ня быць вінным.
Любіце радзімку, маці вашую...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру