23.10.2017 / 13:47

Звольнены кіраўнік Мінпрыроды заняўся бурштынам у Кіраўніцтве спраў прэзідэнта 3

Былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута нядаўна стаў намеснікам генеральнага дырэктара кампаніі «Белзамежгандль». Дадзеную інфармацыю ён пацвердзіў журналістам tut.by.

Прадпрыемства «Белзамежгандль» было створана пры Кіраўніцтве спраў прэзідэнта ў 2014 годзе. Кампанія займаецца аптова-рознічным гандлем нафтапрадуктамі і нафтахімічнай прадукцыяй, вынікае з інфармацыі на сайце кампаніі.

«Белзамежгандль» зарэгістраваны па адным адрасе з кампаніяй «Белгеапошук». Гэта яшчэ адно прадпрыемства, створанае пры КСП, якое функцыянуе ў форме дзяржаўна-прыватнага партнёрства, паведаміў БелТА кіраўнік Мінпрыроды Андрэй Худык. Нядаўна гэтая кампанія пачала пробную здабычу бурштыну ў Брэсцкай вобласці. Вывучэннем пакладаў бурштыну шмат гадоў займаліся прафесары-геолагі Альберт і Максім Багдасаравы.

Худык, які раней працаваў намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта, узначаліў Мінпрыроды ў верасні.

На гэтай пасадзе ён змяніў Андрэя Каўхуту. 8 чэрвеня стала вядома, што ён адхілены ад працы, у дачыненні да яго праводзіцца праверка — яго падазравалі ў службовых падробках.

1
Михалина / Адказаць
23.10.2017 / 15:32
Итак, КСП - кирауництва спрау президента не приносит ему тапочки по утрам ( для этого есть лругие люди), а занимается разработкой природных ископаемых Беларуси. Как это вообще возможно? КСП наложило лапу на лес , диких животных, водные ресурсы - раздало в аренду озера и уже начало пилить реки. Не этого ли хотел народец, когда все отдал в руки одного человека в стране?
0
Чытач / Адказаць
23.10.2017 / 17:13
Але ўлады хоць і не прызнаюцца пра гэта, але апазіцыю слухаюць. Раскрытыкаваў геолаг Севярынец за тое, што не здабываюць бурштын (https://nn.by/?c=ar&i=67206), дык хуценька пачалі здабываць. :)
0
Ken / Адказаць
24.10.2017 / 01:29
ну не кидаць жа яго на культуру
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру