23.10.2017 / 14:01

На Андроідах можна будзе паспрабаваць дадатак, не ўсталёўваючы яго на сваю прыладу

Google абвясціла аб пачатку тэставання ў Play Market новай функцыі Try Now, якая дазваляе пакарыстацца тым ці іншым дадаткам непрацяглы час, не ўсталёўваючы яго на свой тэлефон або планшэт.

Функцыя пакуль што ўзаемадзейнічае толькі з некалькімі праграмамі, для якіх у Google Play была выдзеленая адмысловая катэгорыя, — Android Instant Apps. Каб скарыстацца Try Now, неабходна перайсці ў адпаведны раздзел і націснуць на новую кнопку «Паспрабаваць цяпер». Націснуўшы на яе, карыстальнікі змогуць пратэсціраваць дадатак без загрузкі і ўстаноўкі. Спампоўваюцца толькі тыя даныя, якія неабходныя для выканання бягучага дзеяння, яны часова захоўваюцца на прыладзе.

Новая функцыя працуе не на ўсіх прыладах, і нават не ва ўсіх краінах. У прыватнасці, у Беларусі яна пакуль недаступная.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру