23.10.2017 / 15:15

Зонд Juno сфатаграфаваў цень спадарожніка Юпітэра на яго паверхні ФОТА 1

Камеры касмічнага зонда Juno сфатаграфавалі гіганцкі цень, які адкідвае Амальтэя, адзін з спадарожнікаў Юпітэра, на паверхню планеты-гіганта, паведамляе Лабараторыя рэактыўнага руху НАСА. Калі на ўсёй частцы паверхні Юпітэра, бачнай на фота, — дзень, вялікая па плошчы зона ўсё ж перажывае ноч.

Зонд Juno накіраваўся да Юпітэра ў жніўні 2011 года. У пачатку ліпеня 2016 года Juno наблізіўся да планеты-гіганта і выйшаў на стабільную арбіту вакол яе. Першыя два месяцы пасля збліжэння зонд займаўся зніжэннем арбіты і праверкай усіх навуковых інструментаў, і першыя навуковыя даныя былі атрыманыя толькі ў канцы жніўня 2017 года.

Падчас аднаго з апошніх збліжэнняў з Юпітэрам, якое адбылося на пачатку верасня, камеры Juno атрымалі адносна незвычайны здымак, на якім добра бачны цень Амальтэі, аднаго з самых невялікіх натуральных спадарожнікаў Юпітэра, адкрытага ў 1892 годзе амерыканскім астраномам Эдвардам Барнардам.

Гэты спадарожнік валодае незвычайнай выцягнутай формай, што адлюстроўваецца і ў форме ягонага ценю на паверхні Юпітэра. Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне падобных здымкаў дапаможа ім больш дакладна вызначыць памеры Альматэі.

Чытайце таксама: ВІДЭА і ФОТА пра бязмежнасць Сусвету, якія прымусяць вас задумацца

nn.by

2
Жыхарзямлi / Адказаць
23.10.2017 / 18:39
Сапрау'ды, прыгожы МАЛЮНАК
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру