23.10.2017 / 16:05

Ініцыятыва МУС: За паўторнае перавышэнне хуткасці перастануць адбіраць правы 30

У Палату прадстаўнікоў унесены праект зменаў у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. Некаторыя са зменаў датычацца кіроўцаў.

Кіроўца перавысіў хуткасць

Было:

  • За паўторнае перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г у кіроўцы маглі адабраць правы на 1 год альбо аштрафаваць на 5-15 базавых велічыняў.

Стане:

  • За паўторнае перавышэнне хуткасці дадатковага пакарання не будзе.

Было:

  • За перавышэнне хуткасці больш чым на 30 км/г штраф ад 3 да 10 базавых.

Стане:

  • За перавышэнне хуткасці на 30-40 км/г штраф ад 3 да 10 базавых велічыняў.
  • За перавышэнне хуткасці больш чым на 40 км/г штраф ад 7 да 15 базавых.

Кіроўца забыўся пасведчанне дома

Было:

  • Папярэджанне альбо штраф да 2 базавых.

Стане:

  • Ніякага пакарання

Кіроўца едзе без страхоўкі

Было:

  • штраф — 5 базавых, а ў выпадку аварыі — 10 базавых

Стане:

  • штраф — 3-5 базавых, а ў выпадку аварыі — 5-10 базавых

Кіроўца, пазбаўлены правоў, парушыў правілы (праехаў на чырвонае святло, няправільна манеўраваў, размаўляў па мабільніку і гэтак далей)

Было:

  • Проста штраф за парушэнне, без дадатковага пакарання.

Стане:

  • Штраф ад 5 да 20 базавых з пазбаўленнем правоў на 2 гады альбо без пазбаўлення.

БЮ

18
Э / Адказаць
23.10.2017 / 16:12
Лоббі інтарэсаў парушальнікаў у дзеяньні?
2
Ў Hrodna / Адказаць
23.10.2017 / 16:14
Не стане таго, што не будуць пазбаўляць пасведчання за перавышэнне хуткасці 1000%
3
Змагар / Адказаць
23.10.2017 / 16:21
Грошы куда важнее))
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру