23.10.2017 / 16:08

Парламент Каталоніі прызначыў пасяджэнне пра абвяшчэнне незалежнасці 7

Reuters.com

У Каталоніі 26 кастрычніка адбудзецца пасяджэнне парламента, на якім можа быць абвешчана незалежнасць рэгіёна, паведамляе El Pais.

Па дадзеных выдання, такое рашэнне прынята на пасяджэнні прэзідыума парламента, які прайшоў раніцай 23 кастрычніка.

Папярэдне, у рамках пасяджэння на 17.00 па мясцовым часе (18.00 па Мінску) запланавана выступленне старшыні ўрада Каталоніі Карлеса Пучдэмона.

Урад Іспаніі 21 кастрычніка вырашыў прымяніць 155-ы артыкул канстытуцыі. Улады Каталоніі выступілі супраць такіх крокаў Мадрыда.

У рамках гэтага рашэння улады Іспаніі прапануюць адхіліць ад пасадаў каталонскі ўрад (жэнералітат) і на працягу шасці месяцаў аб'явіць аб правядзенні датэрміновых выбараў у мясцовы парламент.

0
Звычайны іспанец / Адказаць
23.10.2017 / 16:50
Калі ласка, можаце пакінуць спасылку на арыгінальную навіну ў El País?
11
tumash / Адказаць
23.10.2017 / 16:51
Парламент Каталоніі запрагае кабылу папярод ваза. На мой погляд.

Окей, Каталонія незалежная - а што далей?
- Хто прызнае грамадзянства Каталоніі?
- Як будзе жыць краіна без членства ў ЕС, без падпісаных гандлёвых пагадненняў? Як урад Каталоніі плануе жыць, сутыкаючыся з ізаляцыяй з боку Іспаніі і, як следства, ЕС?
- Якая/якія будуць дзяржаўныя мовы? Якая будзе палітыка па адносінах да асоб іспанскай нацыянальнасці?
- Якая будзе валюта ў Каталоніі? Ці гатова грамадства Каталоніі заплаціць эканамічным падзеннем на некалькі адсоткаў? 
І многае многае іншае.

Я не супраць незалежнасці Каталоніі. Насамрэч - чаму б і не? Але галоўным крытэрам павінна быць паляпшэнне жыцця, але не пагаршэнне ў выніку блакады. І гэтае пытанне нельга вырашыць без згоды Мадрыда, падабаецца Пучдэмону гэта ці не.

Зрэшты, не бачу я і праблемаў для існавання Каталоніі ў складзе Іспаніі. Каталонія ўжо аўтаномная. Па многіх пытаннях, асабліва ў культурнай сферы, Каталонія больш незалежная ад Мадрыда, чым, скажам, Беларусь ад Расеі. Магчыма, пытанне ў большай падатковай самастойнасці Каталоніі. Але гэта можна і трэба вырашаць у складзе Іспаніі. Ну і апошняе - каталонцы жывуць не толькі ў Каталоніі, але і ў Валенсіі і на Балеарскіх астравах. Ці мае сэнс будаваць дзяржаўную мяжу ўнутры свайго этнаса?

Давайце больш спакойна аналізаваць сітуацыю, а не ісці на паваду ўласных стэрэатыпаў пра імперыі, якія мы атрымалі ад уласных адносін з адным усходнім суседам.
3
Пячорны чалавек / Адказаць
23.10.2017 / 17:23
tumash, а гэта ў ВВП запытацца трэба 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру