23.10.2017 / 16:16

Міністэрства культуры «ДНР» зладзіла імпрэзу ў гонар Якуба Коласа 47

22 кастрычніка ў Данецку прайшла імпрэза «Паэт беларускай зямлі». Яго арганізатарамі былі таварыства беларусаў «Нёман» пры падтрымцы Міністэрства культуры «ДНР».

Мерапрыемства праходзіла ў Данецкай нацыянальнай бібліятэцы імя Надзеі Крупскай. Сярод тых, хто прыйшоў на пастаноўку быў дэпутат «народнай рады ДНР» Віктар Неер. Да 2014 года Неер працаваў механікам участка кампаніі «Вада Данбаса». Потым ён падтрымаў баевікоў, якія дамагаліся аддзялення Данбаса ад Украіны, у выніку чаго стаў дэпутатам.

Гэта не першая падобная імпрэза, якую ладзяць у акупаваным Данецку прадстаўнікі таварыства «Нёман». Ранейшыя мерапрыемствы былі прысвечаныя Уладзіміру Мулявіну, 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, Дню яднання Беларусі і Расіі.

ЗП

6
LMI / Адказаць
23.10.2017 / 16:22
І што, гэтыя імбіцылы лічаць Коласа за свайго?
3
спадар / Адказаць
23.10.2017 / 16:27
зашквар
5
Петрыковец / Адказаць
23.10.2017 / 16:35
Цікава, на якой мове яны цытавалі Коласа? І це не перавярнуўся ен у труне, калі яго партрэт апынуўся ў атачэнні двухгаловых арлоў?

Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру