Міністэрства абароны Германіі ўпершыню прызначыла трансгендара на пасаду камандзіра батальёна. Пра гэта паведамляе нямецкі тэлеканал RBB 24.
Падпалкоўніка Анастасію Біфанг прызначылі камандуючыай 381-га батальёна сувязі і забеспячэння ў горадзе Шторкаў, асабовы склад якога налічвае 750 чалавек.
Па яе словах, падначаленыя спакойна ўспрынялі рашэнне вышэйстаячага кіраўніцтва.
Біфанг распавяла, што заўсёды адчувала некаторую непаўнавартаснасць, але да 40 гадоў мірылася з гэтым. Аднак аднойчы вырашыла прайсці курс гарманальнай тэрапіі і зрабіць некалькі аперацый, і цяпер Біфанг лічыць сябе жанчынай.
0
0
0
0
0
0