23.10.2017 / 17:21

Цяпер беларусы могуць праверыць сваю крэдытную гісторыю ў інтэрнэце 3

У Беларусі пашыраны магчымасці анлайн-доступу да асабістых крэдытных справаздач, дакладвае Нацбанк. Цяпер фізічныя асобы — кліенты ўсіх беларускіх банкаў — могуць самастойна атрымаць сваю крэдытную справаздачу ў рэжыме анлайн. Такая магчымасць з'явілася ў сувязі з паслядоўным пашырэннем функцыяналу вэб-партала крэдытнага рэгістра і яго ўзаемадзеяння з міжбанкаўскай сістэмай ідэнтыфікацыі (МСІ). Раней дадзеная паслуга была даступная для кліентаў толькі аднаго банка.

Рэгістрацыя ў МСІ дазваляе прайсці ідэнтыфікацыю на вэб-партале крэдытнага рэгістра для атрымання асабістай крэдытнай справаздачы. Рэгістрацыя ў МСІ ажыццяўляецца праз АІС «Разлік» (АРІП) без выплаты якіх-небудзь камісій або ўзнагарод. У адпаведнасці з заканадаўствам асабістая крэдытная справаздача прадастаўляецца бясплатна адзін раз на працягу каляндарнага года і неабмежаваную колькасць разоў — за ўзнагароджанне.

0
Qeert / Адказаць
23.10.2017 / 19:45
Система в которой невозможно зарегистрироваться. Хорошо что хоть есть.
0
Цікава / Адказаць
24.10.2017 / 00:17
Паглядзіце хуценька хто-небудзь ад імя Шчоткінай, якія на ёй крэдыты. Хочацца праверыць, як яна пакруцілася на рабоце.
0
slavik / Адказаць
24.10.2017 / 00:49
The service is unavailable.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру