23.10.2017 / 17:27

«Наша Ніва» і яе пазіцыя ў процістаянні лібералаў і кансерватараў абмяркоўвайце! 54

Прайшоў той час, калі галоўны водападзел праходзіў між прыхільнікамі незалежнасці і аднаўлення СССР. Незалежнасць Беларусі стала кансэнсусам для ўсіх, акрамя вузкага кола груп і рэсурсаў, якія фінансуюцца з Расіі.

Тым часам усё большы падзел заўважаецца ў пытаннях ідэалогіі. Спрэчкі лібералаў і кансерватараў ідуць у сацыяльных сетках і на форумах СМІ.

Падаецца, беларускае грамадства застаецца пераважна кансерватыўным. У той жа час сталічная журналісцкая супольнасць — збольшага ліберальная. Гэта не беларуская асаблівасць. Такая разбежка назіраецца ў многіх цэнтральнаеўрапейскіх краінах.

Тэмы, па якіх праходзіць кансерватыўна-ліберальны водападзел у Беларусі, у нечым супадаюць, а ў нечым не супадаюць з амерыканскімі і заходнееўрапейскімі. Скажам, у ЗША востра абмяркоўваецца права на свабоднае нашэнне зброі, легалізацыя марыхуаны. У Заходняй Еўропе актуальнае пытанне стаўлення да мігрантаў. Для Беларусі гэтыя пытанні маюць толькі тэарэтычнае значэнне.

У той жа час у ЗША і ЕС існуе амаль што кансэнсус па пытанні павагі да любой сэксуальнай арыентацыі, тады як у Беларусі ЛГБТ застаюцца стыгматызаванымі.

Ёсць пытанні, у якіх аўдыторыя НН дзеліцца практычна 50 на 50. Гэта аборты, разводы, паліткарэктнасць у мове, адмена смяротнага пакарання за забойствы.

І тыя, і тыя хацелі б, каб «Наша Ніва» стала выразна ліберальнай ці выразна кансерватыўнай. А ў «Нашай Нівы» няма іншага выйсця, як заставацца і для тых, і для тых. Ніякі радыкалізм і фундаменталізм нам не пасуюць. Мы хочам слухаць і першых і другіх. Мы не прымаем дактрынёрства і дагматызму, ад каго б яны ні сыходзілі.

Такую ліберальна-кансерватыўную, цэнтрысцкую пазіцыю дыктуе нам само жыццё.

Не толькі таму, што «беларуская супольнасць» замалая, каб дазволіць сабе дзяліцца і драбніцца. Яшчэ і таму, што не на ўсе ўзгаданыя пытанні ёсць адзіна слушныя адказы. У некаторых спрэчках толькі час — жыццё і навука — дадуць адказ, хто меў рацыю.

Калі азірнуцца, добра відаць, што «Наша Ніва» ў апошняе дзесяцігоддзе была платформай, якую чытаюць, на якую пішуць і на якой сустракаюцца атэіст Карпаў і вернік Дашкевіч, кансерватар Шыталь, лібералка Курс і сацыяліст Сідарэвіч. Мы ганарымся тым, што нас масава чытаюць таксама лукашэнкаўцы і былі б радыя, каб і яны пісалі нам (хоць у іх хапае трыбун і без нас). Мы будзем і надалей публікаваць нават тыя тэксты, з якімі самі рэдактары будуць спрачацца.

NN.BY будзе і надалей паслядоўна плюралістычнай. З прыходам на наш партал новага пакалення рэдактараў гэтая рыса «НН» будзе нязменнай.

Андрэй Дынько

14
Казік / Адказаць
23.10.2017 / 17:54
Вартая павагі пазіцыя
58
Вадим / Адказаць
23.10.2017 / 17:54
НН - издание, которое последовательно придерживается этнонационалистической идеологии. Причем тут либерализм?
27
Кухмістр Верашчака / Адказаць
23.10.2017 / 18:02
гэта мімікрыя, якая нікога не павінна падманваць. Ніякіх хістанняў у сістэме каардынатаў "кансерватызм - лібертарыянства" ў рэдакыйнай палітыцы НН няма, гэта выразна лібертарыянскі інфармацыйны рэсурс. Толькі для культурных меншасцяў газета ставіцца абыякава або скептычна. Што датычыць "паводзінавых меншасцяў" НН - радыкальна лібертарыянская, значна лявейшая за польскую Выборчу. Гэта такі парадокс беларускага нацыяналізма - ён вельмі левы ў тым, што датычыць традыцыйнай біблейскай мадэлі чалавека, але пры гэтым паслядоўны ў асіміляцыі і пазбаўленні голасу меншасцяў культурных. Такая прырода яе аўдыторыі. Дастаткова паглядзець на каментары пад палонафобскай заявай Марзалюка - якую радасна падтрымала абсалютнай большай каментатараў пад ННаўскім перадрукам.
Слова даваць час ад часу могуць і прадстаўнікам кансерватыўных поглядаў - але не блытайце гэта з выразнай рэдакцыйнай палітыкай. Рэд. Спадару Белы, у вашых словах ёсць, як мінімум, некалькі лагічных супярэчнасцей.
Паказаць усе каментары/ 54 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру