23.10.2017 / 20:32

Беларускі стартап стварыў унікальную прыладу і мабільны дадатак для назірання за лёгкімі 5

Беларускі стартап Healthy Networks стварыў унікальную прыладу «электронны стэтаскоп» і мабільны дадатак для яго і атрымаў $100 тысяч ад фонду Spacemind Capital на далейшае развіццё праекта.

Ілюстрацыйнае фота, vc.ru

Электронны стэтаскоп прыкладаецца да цела і перадае сігнал на тэлефон праз Bluetooth. Затым сігнал апрацоўвае нейронная сетка, якая ўсталёўвае тып хрыпаў, пасля чаго карыстальнік адказвае на шэраг пытанняў, і сістэма аналізуе ягоны стан.

Прылада можа распазнаваць такія шырока распаўсюджаныя захворванні як астма, пнеўманія, бранхіт і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх з дакладнасцю 85%. 

Як распавяла «Нашай Ніве» сузаснавальніца стартапа Алена Бінецкая, прылада і мабільны дадатак цяпер знаходзяцца ў рэжыме тэставання: бэта-версіі даступныя толькі праінструктаваным карыстальнікам і ўсталяваныя на іх асабістыя тэлефоны.

Мяркуецца, што цана канцавога прадукту складзе каля 80 рублёў.

Чытайце таксама: Наступная рэвалюцыя ў інфарматыцы — нейронныя сеткі. Камп'ютар будзе не праграмавацца, а вучыцца (распавядаем пра нейронныя сеткі простымі словамі)

Ілья Параскевіч

0
Сяржант Адольф Бражэвіч / Адказаць
23.10.2017 / 20:54
У Вілейцы ўсё па капейцы!
6
Юрась Беларус / Адказаць
23.10.2017 / 21:02
Важкая дэталь: каб нейронная сетка добра працавала, патрэбна аб'ёмная фігура. Такая, як галава. Бо ў гэтым выпадку нейроны маюць магчымасць звязявацца таксам і з нейронамі іншай плоскасці. Таму ў вельмі далёкай будучыні, на мой погляд, усе электронныя прылады будуць не плоскімі, а іменна аб'ёмнымі. .
1
Ўўў / Адказаць
23.10.2017 / 22:12
Прыкольная ідэя
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру