23.10.2017 / 18:24

«Нашто вам, каталонцы, незалежнасць?» 42

«Каталёнская драма для мяне перш за ўсё банальная праблема дэмакратыі і права на ўласны выбар, — піша ў сваім фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

— Зноў палітычныя і фінансавыя эліты лічаць, што яны лепш ведаюць, як і дзе трэба жыць народу (народам).

А народы па ўсёй Эўропе апошнія 2-3 гады імкліва ўцякаюць ад гэтых мудрацоў, якія апошнім часам надта шмат сталі рашаць без іх і замест іх, заяўляючы, што так «правільна». Гэта як бацькі, якія прымушаюць сваё дзіцё выбраць «надзейную» прафэсію — адваката, доктара ці праграміста — а ён хоча быць мастаком альбо пісьменінікам. Можа, ён вялікім пісьменьнікам і не стане — але гэта ягоны выбар, выбар самастойнага чалавека. І ягоная адказнасьць.

Так і з краінай — народ нават мае права дапусьціць памылку, але ён сам за яе і будзе адказваць. 5 гадоў каталёнцы прапаноўвалі гішпанскаму ўраду супольна і пад кантролем Мадрыду правесьці рэфэрэндум. Правядзіце, як у Квебеку ці ў Шатляндыі — і закрыйце тэму! Дык не, Мадрыд адмаўляецца і потым яшчэ мае нахабства спасылацца на дэмакратычныя нормы.

Тое ж самае, што зараз кажуць Барсэлёне — тое самае (нават у дэталях — маўляў, толькі ўвесь савецкі народ можа рашаць, ці можа быць Літва незалежнай) казалі ў 1991-м годзе перад развалам СССР. Расійскія дэмакраты пераконвалі прыбалтаў — «давайце спачатку разам пабудуем у СССР дэмакратыю, а ўжо потым падумаем пра вашу незалежнасьць». Прыбалты адказвалі — «будуйце без нас, мы як-небудзь самі»)

А пытаньне «навошта каталёнцам незалежнасьць?» нічым не адрозьніваецца ад такога ж пытаньня, якое я гадамі чуў ад розных рускіх людзей — «а навошта вам, беларусам, незалежнасьць?» На гэта я адказваю ўнівэрсальна — «а вам, рускім, навошта незалежнасьць?»

43
рзрзрззр / Адказаць
23.10.2017 / 18:43
сколько можно этих лево-радикальных сепаратистов поддерживать тут? 
0
Зымяль / Адказаць
23.10.2017 / 18:54
Каталонія, Шатландыя, Баварыя, Курдыстан...  Але першыя, мабыць, будуць Татарстан, Сібір, Урал, Каўказскія эміраты)))))))))))
24
Начальник / Адказаць
23.10.2017 / 19:49
Нормально так уравнял аннексированную коммунистической, тоталитарной Москвой Литву и демократическое государство Испания (де-юре пусть и монархию, но де-факто одну из самых развитых демократий мира).


Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру