Reuters.com

Reuters.com

Форвард мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду прызнаны найлепшым футбалістам 2017 года паводле версіі Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА).

У гэтым годзе 32-гадовы партугалец ў складзе каралеўскага клуба выйграў чэмпіянат Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і Суперкубак Іспаніі.

Раналду абышоў аргенцінца з «Барселоны» Ліянэля Месі і бразільскага форварда ПСЖ, экс-гульца «Барселоны» Нэймара.

Галоўны трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан быў прызнаны найлепшым трэнерам года паводле версіі ФІФА, а Буфон стаў найлепшым брамнікам.

Уладальнікі ўзнагарод былі вызначаны з дапамогай галасавання трэнераў і капітанаў нацыянальных зборных, а таксама журналістаў і заўзятараў.

Крышціяну Раналду ў 2008 і 2016 гадах ужо прызнаваўся найлепшым гульцом года па версіі ФІФА. У 2013 і 2014 гадах ён быў уладальнікам «Залатога мяча ФІФА», а ў 2008 і 2016 гадах - «Залатога мяча», які быў заснаваны часопісам France Football у 1956 годзе.

У 2010 годзе дзве ўзнагароды - «Залаты мяч» і найлепшы гулец года - былі аб'яднаны ў адну, аднак з верасня 2016 года France Football спыніў супрацоўніцтва з ФІФА.

France Football назаве найлепшага гульца года ў пачатку студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0