У Арменіі 23 кастрычніка расійскі вайсковец застрэліў калегу, зрабіўшы міжвольны стрэл з аўтамата. Пасля гэтага ён скончыў жыццё самагубствам, піша Інтэрфакс.

Як заявілі ў прэс-службе Паўднёвай ваеннай акругі, гэта адбылося пры здачы зброі пасля заняткаў на палігоне Алагяз. Кантрактнік здзейсніў стрэл, «груба парушыўшы патрабаванні бяспекі».

«Спалохаўшыся зробленага і адказнасці за гібель калегі, вайсковец застрэліўся», — сказана ў прэс-рэлізе.

Імёны загінулых у прэс-рэлізе не называюцца.

У Арменіі ў горадзе Гюмры базуецца 102-я расійская вайсковая база. У 2015 годзе расійскі вайсковец Валерый Пермякоў забіў у Гюмры сям'ю з сямі чалавек. Ён быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0