Пры выездзе з Беларусі ў «Брузгах» памёр грамадзянін Польшчы, пра гэта s13.ru паведамілі відавочцы.

Выпадак адбыўся на пад'ездзе да КПП «Брузгі» насупраць лагістычнага цэнтра, удакладнілі ў прэс-службе Гродзенскай памежнай групы. У гэты час па дадзеных Дзяржпагранкамітэта ў чарзе на выезд з краіны стаяла каля 80 аўтамабіляў.

Мужчына векам 40—45 гадоў ехаў дадому з Беларусі. Падчас чарговага прасоўвання чаргі яго «Фальксваген T4» застаўся стаяць на месцы. Тады беларусы, якія ў асноўным і складаюць чаргу, сталі аб'язджаць машыну на польскіх нумарах. Сітуацыя стала ясная, калі да машыны падышоў іншы грамадзянін Польшчы. Ён убачыў «спячага» кіроўцу, у яго не было пульса.

На месца трагедыі выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю. Па папярэдніх дадзеных, смерць магла наступіць з-за тромба

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0