Аўтарам даследавання стаў чэшскі картограф Якуб Мар'ян (Jakub Marian). Ён пазначыў на карце Еўропы месцы, дзе дазволена і забаронена прастытуцыя, а таксама адзначыў максімальнае пакаранне за аказанне сэкс-паслуг для работнікаў індустрыі і кліентаў.

Напрыклад, у Вялікабрытаніі (акрамя Паўночнай Ірландыі), Іспаніі і Італіі прастытуцыя легалізавана, але не рэгулюецца, аднак бардэлі супрацьзаконныя. У Аўстрыі, Германіі, Грэцыі, Венгрыі, Латвіі, Нідэрландах, Швейцарыі і Турцыі прастытуцыя дазволена і кантралюецца ўладамі.

У краінах Усходняй Еўропы караюць толькі «начных матылькоў», пры гэтым не чапаючы кліентаў. Ёсць на мапе і Беларусь, пазначаная чырвоным колерам.

У Францыі, Ісландыі, Ірландыі, Нарвегіі і Швецыі за карыстанне паслугамі прастытутак пакараюць і кліента. За гэта можна атрымаць немалы штраф — да 1500 еўра.

У дзяржавах, пазначаных зялёным колерам, супрацоўніцы сэкс-індустрыі могуць афіцыйна зарэгістравацца як індывідуальныя спецыялісты, а бардэлі функцыянуюць як любы іншы бізнэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0