Брытанская тэлевядучая і спявачка Джэма Колінз правалілася пад сцэну, калі абвяшчала пераможцу BBC Radio 1 Teen Awards. Жанчына ўпала ў люк, праз які ў гэты момант на сцэну падымаліся ўдзельнікі цырымоніі ўзнагароджання. Пра гэта паведамляе The Sun.

Відэаролік, дзе зафіксаваны момант падзення, шырока разышоўся па сеціве. Вядоўца плануе падаць пазоў у суд да арганізатара цырымоніі — кампанію Бі-бі-сі.

— Я ў шоку. Гэта цуд, што я засталася жывая. Я магла памерці або застацца інвалідам, — абурылася яна тым фактам, што яе ніхто не папярэдзіў пра наяўнасць люка на сцэне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0