24.10.2017 / 21:09

На БТ запусцяць шоу «Вячэрні Перлін» 39

На БТ з’явіцца новае вечаровае шоу. Вядучым перадачы будзе Яўген Перлін.

Праўда, па словах вядучага, назву шоу пакуль дакладна не вызначылі — агулам варыянтаў каля дзясятка. Выйдзе ў эфір перадача прыкладна праз месяц.

«Я не хацеў бы штосьці распавядаць, бо перадача ўсё яшчэ рыхтуецца, шмат чаго не зацверджана», — кажа Перлін.

Дакладны фармат перадачы Перлін таксама не агучвае.

Яўгену Перліну 27 гадоў. Нарадзіўся ў Карме (Гомельская вобласць). Працаваў на радыё «Юністар», пасля перабраўся на тэлеканал «Беларусь 1». Вёў навіны, перадачу «Добрай раніцы, Беларусь», перадачу «Мытны саюз», з 2013 года каментуе Еўрабачанне.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

УШ

0
321-бах / Адказаць
24.10.2017 / 13:05
Але перлы будуць толькі ад лукашэнкі.
1
Імбрык / Адказаць
24.10.2017 / 13:09
Усе гэтыя намаганні нагадваюць мне такі прыклад:ёсць арыгінальны айфон,ёсць яго кітайская копія,а ёсць копія на кітайскую копію.Дык вось так і ў нас з тэлебачаннем.Атрымоўваем копію кітайскай копіі.Дзякуй БТ,але нецікава зусім.
1
Ахрэм / Адказаць
24.10.2017 / 13:13
Першакрыніцай "Вячэрняга Урганту" ёсць амерыканскія шоў кшталту "Вечар з Дэвідам Латтерманам". Таму назва нашага шоў можа быць яшчэ і "Вечар з Перліным". Але для такіх шоў трэба зух у гутарковым жанры - актор, камедыянт, балбатун. Не ведаю, ці пацягне такое амплуа Перлін. Не падобны ён на коміка, але хто ведае - а раптам у яго ёсць нейкія схованыя таленты ? Было б яшчэ добра, калі б і на мове.
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру