Ксенія Сабчак, якая на мінулым тыдні абвясціла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі, патлумачыла сваю пазіцыю наконт Крыма.
Яна заявіла, што з пункту гледжання міжнароднага права паўвостраў знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Украіны, паведамляе тэлеканал Дождь.
«Адказваю прама, што думаю, не буду ўхіляцца. З пункту гледжання міжнароднага права, Крым украінскі. Кропка. Далей давайце размаўляць», — заявіла Сабчак.
Яна таксама заклікала ўсіх да дыскусіі па гэтым пытанні.
***