Новая дата візіту еўракамісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана ў Мінск не вызначана, але ён на гэтым тыдні сустрэнецца з прэм'ер-міністрам і намеснікам кіраўніка МЗС Беларусі на міжнародных мерапрыемствах.

Пра гэта журналістам паведаміла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, піша БелТА.

З прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым сустрэча еўракамісара павінна адбыцца 27 кастрычніка ў Люксембургу, дзе адбудзецца Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум. Сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Алегам Краўчанкам пройдзе падчас мерапрыемстваў «Усходняга партнёрства» ў Таліне 25—27 кастрычніка.

Як паведамлялася, Хан 17 кастрычніка меўся прыбыць у Беларусь з рабочым візітам. Аднак затым візіт быў перанесены.

ЕС: Залежыць ад беларускага боку, ці паедзе Лукашэнка на саміт Усходняга партнёрства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0