23 кастрычніка ў пункце пропуску «Брэст» памежны нарад за парушэнне рэжыму мяжы затрымаў 30-гадовага жыхара горада Іванава, паведамляецца на сайце ДПК.

Малады чалавек, накіроўваючыся ў Польшчу, прад'явіў пашпарт сваёй жонкі. Гэты дакумент, па яго словах, ён узяў па памылцы.

Жыхару Брэсцкай вобласці вынесенае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання, праз мяжу ён не быў прапушчаны, дакумент, які не належыць яму, канфіскаваны.

Дзяржаўны памежны камітэт настойліва рэкамендуе грамадзянам пры планаванні паездкі за мяжу правяраць усе неабходныя дакументы на прадмет наяўнасці і іх сапраўднасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?