24.10.2017 / 18:52

Запалены агонь зімовых Алімпійскіх гульняў — 2018 ФОТЫ

Урачыстая цырымонія запальвання агню XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у паўднёвакарэйскім Пхенчхане ў 2018 годзе, адбылася ў Старажытнай Алімпіі (Грэцыя), паведамляюць інфармагенцтвы.

Тут і ніжэй фота: Сіньхуа — БЕЛТА

Традыцыйна цырымонія запальвання адбылася ў храме багіні Геры. Першым пранёс паходню біятланіст і лыжнік Апосталас Ангеліс. Другім — былы паўднёвакарэйскі футбаліст і паўабаронца англійскага «Манчэстэр Юнайтэд» Пак Чжы Сун.

На працягу тыдня факел з алімпійскім агнём будзе дастаўляцца ў розныя гарады Грэцыі. 31 кастрычніка ў Афінах адбудзецца цырымонія перадачы алімпійскага агню аргкамітэту Гульняў-2018 у Пхенчхане.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 9 па 25 лютага.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру