Расія будзе паступова адмаўляцца ад ваеннай службы па прызыве, паведамляе DW. Разам з тым з-за бюджэтных абмежаванняў гэты працэс ідзе запаволенымі тэмпамі, заявіў у аўторак прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Пройдзе невялікі час», і «наогул гэтае пытанне будзе неактуальнае», лічыць Пуцін. Пры гэтым ён не ўдакладніў, з якіх крыніц плануецца выдзяляць фінансаванне на гэтыя мэты. «Пакуль гатовага рэцэпту няма», — дадаў ён.

Па словах Пуціна, Мінабароны РФ цяпер стварае «тэхнапарк» для падрыхтоўкі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія змогуць праходзіць службу як прызыўнікі.

У восеньскі прызыў, які будзе доўжыцца да 31 снежня, на ваенную службу ва ўзброеныя сілы РФ плануецца заклікаць 134 тысячы чалавек.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што ўрад Расіі прапанаваў павялічыць выдаткі на абарону ў 2017 годзе на 180 млрд рублёў. Агульны бюджэт на гэтыя мэты можа скласці звыш за 3 трлн рублёў (3,3% ВУП). Пры гэтым выдаткі на медыцыну, адукацыю і сацыяльную палітыку могуць быць скарочаныя на 54 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0