Хлопец апублікаваў аб’яву з просьбай дапамагчы знайсці здымную кватэру, у якой адзначыў галоўную рэдактарку партала kyky.org: маўляў, шукаюцца квадраты для сумеснага пражывання.

Насця Рагатко і Антон Матолька.

Насця Рагатко і Антон Матолька.

Грамадскасць узрадавалася новай інфармацыйнай нагодзе і амаль што ажаніла маладых: блогер Дзяніс Блішч крычаў «Горка!», а калегі-фатографы адразу пачалі прапаноўваць свае паслугі на вяселле. Плёткі пра тое, кім можа быць занятае сэрца Антона, хадзілі даўно, але ён старанна прытрымліваўся іміджу свабоднага адзіночкі.

Пост з пошукамі 1- ці 2-пакаёўкі прымусіў усіх думаць, што ён нарэшце вызначыўся. «Як мінімум» на паўгода: роўна на столькі Антон з Насцяй шукаюць сабе ўтульнае гняздзечка. Праўда, сам блогер адмовіўся даваць якія бы то ні было каментары на гэты конт. Але і не стаў аспрэчваць здагадкі пра сваю спадарожніцу ў каментары «НН».

Будучым арэндадаўцам Антон і Насця абяцаюць, што ў двары «ўсе пачнуць паркавацца па правілах, дзіркі на дарогах залатаюць, бардзюры прынізяць. У горшым выпадку двор стане найлепшым на раёне па добраўпарадкаванні, а суседзі навучацца карыстацца 115.бел і petitions.by».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?