Нам кажуць: ну навошта нам абмяркоўваць Расію. Ну навошта нам абмяркоўваць іх Сабчак, Навальных, Пуціных, Мілонавых і Мацільд? Мы жывём у Беларусі: давайце казаць пра свае справы, фармаваць свой нацыянальны парадак дня.

Пра тое, што Беларусі неабходна фармаваць уласны інфармацыйны парадак дня і пазбаўляцца ад інфармацыйнай залежнасці Расіі — на 100% згодны з гэтым.

Але ігнараваць Расію, падзеі ў Расіі ну проста немагчыма. Уключыў сёння BBC News — там гаварылі пра паказ «Мацільды» у Расіі, Паклонскую і казакоў. А на нямецкім ARD пра Ксенію Сабчак.

Нават такія вялікія краіны не могуць ігнараваць тыя падзеі і працэсы, якія адбываюцца ў Расіі. Мы тым больш не можам гэтага рабіць. Асабліва з улікам таго, што суседзяў не абіраюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?