У міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча журналісты запыталіся, што рабіць, калі нейкія асобы ў спартовых касцюмах правакуюць іншых людзей.

Як прыклад, калі «ціхары» вырывалі расцяжкі падчас пратэсту супраць выступу расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва ў Палацы Рэспублікі ў лістападзе 2016 года, а супрацоўнікі міліцыі ў форме не рэагавалі.

«Гэта маглі быць правакатары, памочнікі гэтага прапагандыста, як вы кажаце, — сказаў Шуневіч. — Калі тыя дзеянні былі незаконныя, а супрацоўнікі міліцыі на іх не рэагавалі…. Я яшчэ раз паўтараю: супрацоўнікі будуць адказваць за тое, што яны не рэагуюць на парушэнне грамадскага парадку, вось і ўсё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?