24.05.2006 / 16:57

Абраны лягатып Басовішча-2006

На конкурс лягатыпаў, які быў абвешчаны БАСам 18 красавіка было даслана каля 20-ці варыянтаў. У выніку доўгіх дыскусіяў БАСаўцы абралі прапанову ад Рэклямнай групы «Адліга». Пераможца атрымае абяцаны прыз (650 злотых) на самім фэстывалі, які ў гэтым годзе традыцыйна пройдзе 21-22 ліпеня ў Гарадку (Польшча).

Старшыня Беластоцкага БАС Радэк Дамброўскі пракамэнтаваў для studenty.by, як адбываўся працэс выбару лягатыпу:

- Хаця дасланых прапановаў было шмат, ня ўсе адпавядалі правілам конкурсу, многія дасылалі толькі плякат. Менш было праектаў, якія ўключалі адразу лягатып, майку, значак і плякат, а ў нас менавіта такія былі патрабаваньні.

Абралі прапанову ад «Адлігі», пасьля доўгіх меркаваньняў і размоваў. Пераконвалі адзін аднаго, доўга не было згоды, але ўрэшце, у шырэйшым коле, чым спачатку, амаль адзінагалосна прынялі гэты лягатып. Яго плюсы, на наш погляд, такія: прыцягвае ўвагу і абуджае фантазію гледача, у ім кожны можа ўбачыць нешта сваё.

Арганізатары абяцаюць, што ў сёлетняй праграме БАСОВІШЧА будзе шмат новаўвядзеньняў. Зараз ідзе падрыхтоўка да адборачнага туру, які адбудзецца ў Менску 9 чэрвеня. Яго арганізацыяй займаюцца Creative Community Studenty.by і інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў»

studenty.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру